20 лютага ў гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у Мінску, у мастацкай галерэі «Дом карцін», быў арганізаваны праект «Пах мужчыны».

Акрамя ўсяго іншага, парфумер Улад Рэкуноў у інтэрв'ю БелаПАН распавёў аб водары, які ён стварыў у гонар Уладзіміра Пуціна, а таксама аб тым, які парфюм падыходзіць Аляксандру Лукашэнку.

Улад Рэкуноў: «Я высвятляю, чым карыстаецца сам чалавек, але абавязкова тэстую чалавека сам. Я хачу адчуць сам яго, зазірнуць у яго вочы, адчуць, як ён рэагуе на пэўныя парфумерныя ноты. І калі мы стваралі водар «Уладзімір Пуцін», я, вядома ж, ведаў, чым карыстаецца Уладзімір Уладзіміравіч. Водар быў акруглы, цёплы, з драўнянымі нотамі. І разам з тым там выкарыстаная хвоя як стрыжань паху, у водары выкарыстаная хвоя ў пачатку кампазіцыі, а таксама чорныя парэчкі, якія валодаюць гульнёй паміж чорнай галінкай і зялёнай ягадай. Гэтая гульня ў пачатку стварае вельмі прыемнае ўражанне. Акрамя таго, я стараўся пах зрабіць вельмі стойкім.

Мне здаецца, што ў водары Аляксандра Лукашэнкі павінны быць цёплыя сямейныя ноты. Я бачу, што сям'я для яго значная, што Беларусь як краіна для яго таксама значная, ён засцерагае яе, у руках трымае. Я б рабіў акцэнт на сандалавыя ноты, больш вільготныя ноты — пах быў бы такім. І, цалкам магчыма, нейкія лёгкія намёкі на фруктовыя нюансы, дапушчальныя ў мужчынскім паху».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0