Паўночная Карэя ўскосна пацвердзіла прызначэнне новага чалавека на пасаду начальніка генштаба арміі.
У пачатку лютага паўднёвакарэйскія СМІ паведамілі пра пакаранне смерцю кіраўніка генштаба ўзброеных сіл КНДР. Паводле гэтых паведамленнях, Лі Ён Гіля абвінавацілі ў карупцыі і ў пераследзе ўласных палітычных інтарэсаў.
Пхеньян ніяк не каментаваў гэтыя паведамленні.
Аднак у нядзелю паўночнакарэйская дзяржаўная газета «Надон» паведаміла, што начальнікам генштаба з'яўляецца Лі Мён Су, які прысутнічаў на вайсковых манеўрах разам з Кім Чэн Ынам.
Паўднёвая Карэя лічыць, што пасля таго як Кім Чэн Ын прыйшоў да ўлады ў 2011 годзе, у Паўночнай Карэі былі пакараныя дзясяткі высокапастаўленых дзяржслужачых і армейскіх чыноў.