Гукарэжысёр Белтэлерадыёкампаніі Уладзімір Жолудзь абвясціў аб завяршэнні галадоўкі, якую ён праводзіў з 15 лютага з-за несправядлівай, на яго думку, сістэмы аплаты працы ў медыяхолдынгу. 

У сваім чарговым відэазвароце, размешчаным у соцсетцы «УКантакце», Жолудзь паведаміў, што пачаў паступовы выхад з галадоўкі апоўдні 20 лютага.

Паводле слоў гукааператара, ён дамогся пастаўленай мэты. 17 лютага яго прыняў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька: «Я паказаў старшыні свой разліковы рахунак, дакументальна пацвердзіў кожнае сваё слова … Старшыня паабяцаў разабрацца і прыняць меры».

Таксама ён паведаміў, што сустрэўся з кіраўнікамі падраздзяленняў БТ і «дэталёва абмеркаваў механізмы змянення сітуацыі». «Калі ўсе абяцаныя змяненні будуць запушчаныя — гэта зменіць сітуацыю. Калі не — я са спакойнай душой звольнюся», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?