Папа Францішак заклікаў усіх сусветных лідараў прадэманстраваць сваю мужнасць і не прыводзіць у гэтым годзе ў выкананне прысуды смяротнага пакарання.

Выступаючы на плошчы Св. Пятра ў Рыме, Папа сказаў, што запавет «не забі» адносіцца да ўсіх - як да невінаватых, так і вінаватых.

«Нават у злачынцаў ёсць права на жыццё, дадзенае ім Богам», - сказаў Францішак.

Ён таксама заклікаў не толькі адмяніць смяротнае пакаранне, але і палепшыць умовы ўтрымання зняволеных у турмах.

З пачатку свайго знаходжання на пасадзе Папа Францішак не раз праяўляў цікавасць да лёсу зняволеных, ён рэгулярна наведвае турмы.

Падчас свайго нядаўняга візіту ў Мексіку Папа наведаў зняволеных турмы ў Сьюдад-Хуарэсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?