Станцыю Мінскага метрапалітэна «Кастрычніцкая» плануецца закрыць на рэканструкцыю 1 чэрвеня 2008 года, паведаміў БелаПАН начальнік вытворчага аддзела дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Сяргей Наўрась.

«Канчатковае рашэнне пакуль не прынята, але прыкладна — гэта пачатак лета гэтага года», — зазначыў С.Наўрась.

Паводле яго інфармацыі, станцыя для ўваходу і выхаду будзе зачынена поўнасцю, цягнікі на ёй спыняцца не будуць.

Прадпрыемству «Мінсктранс» даручана распрацаваць схемы руху наземнага транспарту для звязвання станцый першай і другой лініі.

Плануецца, што рэканструкцыя зойме тры месяцы пры кругласутачнай працы.

У ходзе рэканструкцыі будуць ўстаноўлены чатыры эскалатары — замест трох — за кошт памяншэння адлегласці паміж імі. Новыя эскалатары плануецца набыць ва Украіне. Як зазначыў спецыяліст, рэканструкцыя праводзіцца для павелічэння прапускной здольнасці перасадачнага вузла метрапалітэна.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0