У Слуцку вучань 11 класа трапіў пад крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выявай непаўналетняга. Хлопцу пагражае ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Як піша «Інфа-Кур'ер», адзінаццацікласнік зарэгістраваўся ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» пад жаночым імем: ён назваўся супрацоўніцай мадэльнага агенцтва, якая працуе ў Мінску. Хлопец наведваў старонкі дзяўчат, якія вучыліся ў яго школе, і казаў, што шукае новых супрацоўніцаў для агенцтва. Ён прапаноўваў, каб яны дасылалі яму фатаздымкі ў купальніках, а то і ў аголеным выглядзе. Калі здымкі спадабаюцца, абяцаў ён, то ім прапануюць здымацца для часопіса за добры ганарар — ад 10 000 да 15 000 долараў.

Потым хлопец пачаў шантажаваць дзяўчат. Ён пагражаў размясціць у інтэрнэце аголеныя фатаграфіі, каб іх пабачылі ўсе, у тым ліку іх аднакласнікі. За адмову ад такога намеру ён патрабаваў дасылаць яму яшчэ больш аголеных фатаграфіяў. Дайшло да таго, што некаторыя дзяўчаты мастурбавалі перад камерай і дасылалі яму відэаролікі.

Шантаж спынілі слуцкія міліцыянты, якія заўважылі старонку школьніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?