Кіраўнік краіны азнаёміўся з сітуацыяй з коштам жыллёва-камунальных паслуг.

«Мы быццам там усё палічылі?» — нагадаў ён. Старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў канстатаваў, што неабходныя разлікі былі праведзеныя, але з прымяненнем на практыцы атрымалася з дакладнасцю да наадварот, усё было зроблена, што называецца, «ад балды».

«Значыць, надзеньце кайданкі тым, хто не выканаў даведзеныя па маім загадзе тарыфы. Надзеньце і публічна пасадзіце дзясятак-другі чалавек. Усё стане на свае месцы, — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

— Тут павінен быць спіс, хто гэтую «балду» прыдумаў. Хопіць з імі жартаваць. Мы тут нешта лічым, плануем, а яны робяць усё па-свойму».

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка даручыў, каб да 1 сакавіка старшыня КДК, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, прэм'ер-міністр прадставілі яму разлікі тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.

«Вываз смецця, асвятленне, ліфт, уборка, цеплавая энергія, цёплая і халодная вада, газ, электраэнергія — усё падлічыць і пакласці мне гэтыя тарыфы», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што службовыя асобы, якія не дадуць рады дадзеным сёння даручэнням, панясуць за гэта адказнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?