Арганізатары чэмпіянату свету 2016 года па біятлоне, што пройдзе ў нарвежскім Халменколене з 3 па 13 сакавіка, прэзентавалі афіцыйную песню турніру. Кампазіцыю пад назвай Miracles выконваюць Гаўтэ Ормасэн, пераможца «Еўрабачання» Аляксандр Рыбак і дзіцячы хор Осла Soul Children.

Сёння таксама стаў вядомы склад зборнай Беларусі на чэмпіянат, які прапусціць Дар'я Домрачава.

Жанчыны: Надзея Скардзіна, Дар'я Юркевіч, Ірына Крыўко, Анастасія Дубарэзава, Ганна Сола, Крысціна Ільчанка.

Мужчыны: Уладзімір Чапелін, Аляксандр Дарожка, Раман Ялетнаў, Максім Варабей, Дзмітрый Дзюжаў. Шосты ўдзельнік мужчынскай зборнай будзе вызначаны крыху пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?