Расійская Федэрацыя ў лютым 2014 года гатовая была ісці на Кіеў пры падтрымцы авіяцыі. Пра гэта кіраўнік абароннага камітэта Вярхоўнай Рады Украіны Сяргей Пашынскі заявіў у ходзе справаздачы на пасяджэнні камітэта.

«Анексія Крыма — гэта не быў фрагмент. Гэта была цэлая аперацыя. Памежнікі нам дакладвалі, што, паводле іх інфармацыі, і батальённа-тактычная група, 50 танкаў, і каля 200 БМП і БТР атрымалі каманду пры падтрымцы авіяцыі ісці на Кіеў. Каб было зразумела, гэта 3 ці 3,5 гадзіны «, — растлумачыў парламентарый.

Пашынскі адзначыў, што ўлады паспрабавалі задзейнічаць 72-ю брыгаду Белай Царквы, аднак не ўдалося завесці вайсковую тэхніку.

«Паралельна, мы паднялі 72-ю брыгаду горада Белая Царква, па баявой трывозе, 90% тэхнікі, не пакінула паркаў. Бо не завяліся фізічна, не было акумулятараў», - падкрэсліў Пашынскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?