Пад старшынствам кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі 25 лютага ў Мінску пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Для ўдзелу ў пасяджэнні ВДС у беларускую сталіцу прыбудзе прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін.

Парадак дня Вышэйшага дзяржсавета будзе ўключаць больш за дзесятак пытанняў па ўсім спектры дзейнасці Саюзнай дзяржавы. У прыватнасці, чакаецца, што гаворка пойдзе аб зацвярджэнні саюзнага бюджэту на 2016 год, выніках рэалізацыі бюджэту 2015 года. На ВДС будуць абмяркоўвацца вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з улікам усіх фактараў, якія ўплываюць на развіццё гэтай сферы дзейнасці, а таксама знешнепалітычнага ўзаемадзеяння за два папярэднія гады. Удзельнікі пасяджэння ВДС таксама прымуць праграму ўзаемадзеяння на наступныя два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?