У Дзярждуме РФ заявілі, што Еўрабачанне не павінна дапусціць украінскую спявачку Джамалу да ўдзелу ў конкурсе.

Такое меркаванне выказаў першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы Вадзім Дзеньгін, перадае РІАН.

«Дзіўны выбар. Я ўпэўнены, што там (галасы) накруцілі спецыяльна, каб лішні раз абразіць Расію», — заявіў Дзеньгін.

«Большасць грамадзян (Украіны), якія не атрымліваюць ні заробкаў, ні пенсій, дазволіць сабе глядзець Еўрабачанне не змогуць, таму што, па-першае, у іх няма чым плаціць за электрычнасць, па-другое, ім наогул напляваць будзе на гэта Еўрабачанне», — адзначыў парламентарый.

«Я спадзяюся, што кіраўніцтва Еўрабачання падобныя рэчы не будзе дапускаць на тэрыторыю свайго конкурсу», — дадаў дэпутат.

Ён лічыць, што падобныя кампазіцыі, як песня аб дэпартацыі крымскіх татараў Джамалы, толькі палітызуюць мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0