Зараз пасажырам плацкартных і купэйных вагонаў за ложак трэба заплаціць 15 тысяч рублёў. Пасажырам фірмовых цягнікоў і вагонаў «СВ» — яшчэ больш.

У пасажырскай службе Беларускай чыгункі ўдакладнілі: новыя цэны дзейнічаюць са студзеня. Да гэтага такі ж набор абыходзіўся ў 11 тысяч.

Тым, хто вырашыць адпачыць у плацкарце і купэ фірмовых цягнікоў за бялізну прыйдзецца выкласці 20 тысяч рублёў. А ў вагонах «СВ» — 30 тысяч рублёў.

Пры гэтым у цягніках міжнародных зносін, прычапных і бесперасадачных вагонах БЧ цана ложка ўваходзіць у кошт квітка.

Акрамя таго ў кошт камплекта ўваходзіць не толькі набор з дзвюх прасцін, навалачак і ручніка, але таксама карыстанне іншымі пасцельнымі рэчамі — матрацам, падушкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?