Дэлегацыя Еўрасаюза на чале з намеснікам генеральнага дырэктара Еўракамісіі па пытаннях суседства і перамоў аб пашырэнні Кацярынай Мацернавай і віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Ласла Бараняй прыбыла ў Мінск 23 лютага, паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.

На брыфінгу ў Міністэрстве замежных спраў 18 лютага прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык паведаміў, што ў склад дэлегацыі таксама ўваходзяць прадстаўнікі генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па эканамічных і фінансавых пытаннях, пастаяннага прадстаўніцтва Еўрапейскага інвестыцыйнага банка ў Маскве і прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. У праграме візіту — сустрэчы прадстаўнікоў ЕС з кіраўніцтвам Нацыянальнага банка, міністэрстваў эканомікі, фінансаў, замежных спраў і Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

«У рамках візіту плануецца разгледзець становішча і перспектывы развіцця эканамічнага і фінансавага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, а таксама магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі з еўрапейскімі і міжнароднымі фінансавымі інстытутамі», — адзначыў прэс-сакратар МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?