Дзве крымінальныя справы распачатыя па факце нестатутных адносін у адной з вайсковых частак Пастаўскага гарнізона, паведаміў намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Віцебскай вобласці Юрый Смалянка.

«У адной з вайсковай частак была ўтвораная мікрагрупа, якая прымушала маладых салдат за «правіннасці» адціскацца, прысядаць, частаваць гарбатай ці кавай. Стараслужачыя расцэньвалі гэта як бяскрыўднае свавольства, захаванне нейкіх «традыцый». Мы расцанілі гэта як парушэнне статутных правілаў узаемаадносін, і падчас праверкі былі распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да двух ваеннаслужачых», — распавёў Юрый Смалянка.

Крымінальныя справы распачатыя па ч.1 ст.443 КК Беларусі. Санкцыі артыкула прадугледжваюць арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або накіраванне ў дысцыплінарную вайсковую частку на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў. Расследаваннем спраў аб дзедаўшчыне займаецца ўпраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?