У 2000-я часопіс «Дзеяслоў» рэгулярна друкаваў спадчыну Васіля Быкава. Асабліва гэты працэс актывізаваўся ў часе падрыхтоўкі збору твораў класіка ў 14 тамах. Некалькі гадоў лічылася, што ўся напісаная Быкавым проза апублікаваная. Тым не менш, адзін твор знайшоўся – аповед «У тую вясну…», змешчаны ў №80 «Дзеяслова».

На цяперашні момант ён з’яўляецца апошнім адшуканым творам выдатнага пісьменніка, які будзе прэзентаваны падчас уручэння прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у кнігарні «Галіяфы» 24 лютага.

«Гэты рукапіс перадала «Дзеяслову» Ірына Міхайлаўна Быкава, – распавядае галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў», старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч. – Быў ён без назвы, на ім чыёйсьці рукой, мажліва, і самога Быкава, была толькі пазначаная дата: «89 г.». Расповед у тэксце вёўся ад «я» героя, прычым вельмі шчыра, асабіста, і можна было падумаць, што гэта быў першы падыход Васіля Уладзіміравіча да напісання біяграфічных успамінаў, якія сталі потым кнігай «Доўгая дарога дадому».

* * *

Уручэнне літаратурнай прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» пройдзе 24 лютага ў кнігарні «Галіяфы» (Мінск, Траецкае прадмесце, Старавіленская, 6). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?