У Чэрыкаве на дзевяцігадовую дзяўчынку напалі і пакусалі раз'юшаныя аўчаркі. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Дзяўчынка днём 16 лютага праходзіла міма агароджанай тэрыторыі «Чэрыкаўскага жылкамунгаса». Раптам выскачылі дзве аўчаркі і сталі кусаць дзіця. Адбіць спалоханую дзяўчынку змаглі мінакі, якія падаспелі на дапамогу. У пацярпелай сур'ёзныя рваныя раны нагі, падрапаная шыя. Яна знаходзіцца ў раённай бальніцы. Медыкі ацэньваюць яе стан як здавальняючы.

Гаспадара сабак хутка знайшлі. Па яго рашэнні аднаго сабаку усыпілі, а другі знаходзіцца пад наглядам спецыялістаў. Па дадзеным факце Чэрыкаўскага РАУС праводзіцца праверка, прызначаныя экспертызы. За парушэнне правілаў утрымання сабак уладальніку аўчарак пагражае як мінімум адміністрацыйная адказнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?