Традыцыйна пасля ўскладання вянка да манумента Перамогі ў Мінску на 23 лютага Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з беларусамі, што там сабраліся, паведамілі ў праграме «24 гадзіны» на тэлеканале СТБ. Кіраўнік дзяржавы падбадзёрваў мінчукоў.
president.gov.by
«Ну, я ведаю, як вы жывяце і дажываеце. Вы ў гэтым можаце не сумнявацца, што будзе добра. Гэта так. Але толькі трошкі і нам трэба варушыцца», - сказаў Лукашэнка.
Прысутныя падзялілі гэты пазітыў: «Спадзяемся, што ўсё добра будзе ў нас».
«Спадзявацца — гэта добра. Але вы таксама варушыцеся трошкі. Ды і начальнікаў знізу варушыце таксама, не цісніце на іх. Патрошку варушыце, каб не заснулі. Прыйдзе вясна —разбярэмся. Поспехаў вам! Выжывем, вытрымаем! Поспехаў вам!» — на развітанне сказаў кіраўнік краіны.
У адказ абраныя для сустрэчы з прэзідэнтам мінчукі пажадалі яму здароўя.