president.gov.by

president.gov.by

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указ нумар 78 «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь», паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта.

У дакуменце выкладзены сістэмныя меры, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання эканомікі за кошт забеспячэння належнай якасці кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі і зніжэння сабекошту прадукцыі, развіцця добрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку, росту і дыверсіфікацыі экспарту, рацыянальнага імпартазамяшчэння.

Прадугледжваецца паскоранае развіццё малога і сярэдняга бізнесу, прыцягненне замежнага капіталу ў развіццё і стварэнне вытворчасцей, паступальнае зніжэнне ставак па крэдытах у эканоміцы.

Ва ўказе вызначаны напрамкі дадатковай падтрымкі маламаёмных грамадзян, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. У тым ліку за кошт фарміравання ў 2016 годзе рэзерваў у рэспубліканскім бюджэце ў памеры да Br8 трлн для аказання мер сацыяльнай падтрымкі асобным катэгорыям насельніцтва і ў мясцовых бюджэтах — да Br2,8 трлн для фінансавання расходаў на прадастаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый.

У дакуменце закладзены дакладныя падыходы па мабілізацыі кадраў на аператыўнае і эфектыўнае вырашэнне праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця на аснове рэльефнага раздзялення адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?