У гадавіну дэпартацыі чачэнскага і інгушскага народаў Рамзан Кадыраў апублікаваў у інстаграме запіс, у якой пракляў аўтараў і арганізатараў дэпартацыяў - Іосіфа Сталіна і Лаўрэнція Берыю.

«На франтах ВАВ гінулі мільёны салдат і афіцэраў, а Сталін кінуў на расправу з чачэнскім народам 120 тысяч чалавек», - напісаў Кадыраў, дадаўшы, што ў ходзе дэпартацыі чачэнскі народ страціў больш за палову колькасці.

«Сталін і Берыя таксама расправіліся з дзясяткам іншых народаў. Праз шмат гадоў па віне безадказных інтрыганаў у Чачні развязалі дзве вайны, якія прывялі да масавых ахвяраў і разбурэнняў».

***

Гадавіна дэпартацыі чачэнскага і інгушскага народаў адзначаецца 23 лютага - у гэты дзень у 1944 году пачалася аперацыя па высылцы чачэнцаў і інгушоў.

У Інгушэціі 23 лютага 2016 года прайшлі мерапрыемствы ў памяць аб дэпартацыі, сумешчаныя з святкаваннем Дня абаронцы Айчыны. У Чачні падобных мерапрыемстваў 23 лютага не праводзіцца - Рамзан Кадыраў перанёс іх на 10 мая, які адзначаецца ў рэспубліцы як Дзень памяці і смутку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?