Чыноўнік з Мастоў за дзяржаўны кошт адрамантаваў сваё жыллё, паведамілі ў МУС Беларусі.
Фігурантамі крымінальнай справы сталі службовыя асобы Мастоўскага РУП ЖКГ і Мастоўскага райвыканкама.
На працягу некалькіх гадоў кіраўнік Мастоўскага раёна за бюджэтныя грошы арганізоўваў з дапамогай падначаленых структур капітальны рамонт дома і кватэры, дзе пражываў ён сам, а таксама яго намеснік. Як аказалася, гаспадарнікі не планавалі рамонт жылых аб'ектаў і дзейнічалі выключна па ўказанні кіраўніка райвыканкама.
Матэрыяльная школа ад незаконных дзеянняў чыноўніка склала 500 млн рублёў. Акрамя таго, злачынствам нанесеная істотная шкода правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.
Цяпер кіраўнік падазраецца ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Акрамя старшыні райвыканкама, падазраванымі па крымінальнай справе прызнаныя яшчэ некалькі чалавек, якія бралі ўдзел у супрацьпраўнай дзейнасці.