Расія і Украіна дамовіліся аб аднаўленні ўсіх відаў грузавых аўтаперавозак, уключаючы транзітныя, праз свае тэрыторыі.
У паведамленні расійскага міністэрства транспарту гаворыцца, што грузавы рух адновіцца ў ноч на 25 лютага ў 00:00.
Дасягненне дамоўленасці з украінскага боку пацвердзіў прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк.
Паводле яго слоў, абмежаванне на рух расійскіх грузавікоў па тэрыторыі Украіны было адказам на аналагічную забарону, уведзеную Расіяй для ўкраінскіх фур.
Цяпер, як сцвярджае Яцанюк, расійскі бок згадзіўся зняць усе абмежаванні, і ўкраінскія ўлады адказалі яму ўзаемнасцю.