Венгерскі ўрад вырашыў правесці рэферэндум адносна абавязковых квот ЕС на мігрантаў.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, паведамляе Reuters.

«Такім чынам урад рэагуе на грамадскую думку. Мы лічым, што ўвядзенне квот для рассялення мігрантаў без падтрымкі народа ўяўляе сабой злоўжыванне ўладай», — сказаў Орбан.

Пры гэтым ён не стаў удакладняць, калі будзе праведзены рэферэндум.

Яго ўрад з самага пачатку выступаў супраць квот на мігрантаў. У прыватнасці, Венгрыя, як і Славакія, абскардзіла квоты на мігрантаў у Судзе ЕС.

План ЕС па рассяленні 160 тысяч бежанцаў быў прыняты восенню мінулага года. Як паведамлялася, па дадзеным плане расселена толькі 500 бежанцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?