Пакуль для замовы даступныя толькі аўтамабілі з тарыфам «Эканом»: абслугоўваць кліентаў будуць бюджэтныя аўтамабілі тыпу VW Polo, Skoda Rapid і Octavia, Kia Rio.

Кошт мінімальнай паездкі на аўтамабілях сэрвісу Яндэкс.Таксі - 40 тыс. рублёў. Сюды ўключаны пасадка і першыя 3 км дарогі, кожны наступны будзе каштаваць 5900 у горадзе, 8900 — за горадам. Дзённы і начны тарыфы не адрозніваюцца.

5 лютага ў Мінск запрацаваў галоўны канкурэнт Яндэкс.Таксі — сэрвіс бюджэтнага таксі UberX. Там падача аўтамабіля каштуе 27 тыс. рублёў (без уключаных кіламетраў), грошы спаганяюць яшчэ і за час паездкі — 600 рублёў за кожную хвіліну, гэтыя тарыфы пры разліку падсумоўваюцца.

Вось як разлічваюць адзін і той жа маршрут два сэрвісы.

Першы скрыншот - Яндэкс Таксі. Другі — Uber.

Спампаваць дадатак Яндэкс.Таксі можна ў App Store, Google Play, а таксама ў Windows Phone Store.

***

Яндэкс.Таксі — вэб-служба і мабільны дадатак для замовы таксі з дапамогай мабільнага тэлефона. Сэрвіс аўтаматычна вызначае месцазнаходжанне заказчыка і накіроўвае да яго бліжэйшую машыну. Яндэкс.Таксі ўжо працуе ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Екацярынбургу.

Па дадзеных Bloomberg, на расійскім рынку Яндэкс.Таксі пакінуў ззаду сваіх канкурэнтаў — па выручцы і колькасці машын. У жніўні 2015 года ў Маскве аўтапарк Яндэкс.Таксі налічваў больш за 15 тысяч машын супраць 10 тысяч ў ізраільскага Gett і 3 тысяч у амерыканскага Uber.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?