Сустрэча прэзідэнтаў была кароткай, прыкметна, што абодва ў добрым гуморы. На сустрэчы ў фармаце «5+1» (прэзідэнт і пяць вышэйшых службовых асоб з кожнага боку) Беларусь прадстаўляюць прэм'ер Андрэй Кабякоў, першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі, віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, міністр замежных спраў Уладзімір Макей і міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

— Паважаны Дзмітрый Анатольевіч, — звярнуўся Лукашэнка да Пуціна.

Усе засмяяліся.

— Мы доўга размаўлялі аб рэцэптах, — аджартаваўся кіраўнік Беларусі.

— Звычайна, калі прыязджае Уладзімір Уладзіміравіч, то Дзмітрый Анатольевіч у Маскве, і наадварот. Але сёння я ўдзячны вам за тое, што мы ўсе сабраліся ў Мінску.

Аляксандр Лукашэнка цяперашнюю сустрэчу назваў «пікам»:

— Мы ўсе пытанні ўжо абмеркавалі. Мы гатовыя да правядзення Вышэйшага дзяржсавета.

— Мы вельмі рады быць у Беларусі, сапраўды, нашы каманды добра папрацавалі. Мы ведаем, у якім свеце мы жывем і што адбываецца ў сусветнай эканоміцы, у нашых — адпаведна. Нямала пытанняў, якія патрабуюць нашай асаблівай увагі, на самым вышэйшым узроўні, — адказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?