Эл Хэйман

Эл Хэйман

Хэйман – чалавек, які ўжо тры гады запар прызнаецца менеджарам года. Напрыклад, менавіта ён займаецца арганізацыяў баёў Флойда Мэйуэзера – непераможнага амерыканскага чэмпіёна ў паўсярэдняй вазе, які валодае паясамі па версіях WBC, WBA, WBO і ўзначальвае ўсе сусветныя рэйтынгі.

Ці мог такі чалавек, як Хэйман, узяцца за абы каго? Мяркуйце самі — беларус Сяргей Рабчанка сёння мае 27 перамог на прафесійным рынгу і адну паразу. Ён — чэмпіён Еўропы сярод прафесіяналаў! І ў аўтарытэтным рэйтынгу WBA займае 10 пазіцыю ў першай сярэдняй вазе (да 69,8 кг.).

Сяргей Рабчанка з поясам чэмпіёна Еўропы сярод прафесіяналаў. Фота fightnews.ru

Сяргей Рабчанка з поясам чэмпіёна Еўропы сярод прафесіяналаў. Фота fightnews.ru

Пачынаў кар’еру Рабчанка ў мінскім баксёрскім клубе Golden Gloves (Залатыя пальчаткі) пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Пыталева – там Рабчанка займаўся 15 гадоў, перад тым як пераехаць трэніравацца ў Брытанію да легендарнага Рыкі Хэтана.

У аматарскім боксе Рабчанка правёў 228 баёў, з якіх перамог у 217! 

Цяпер выглядае, што пасля падпісання кантракта з Элам Хэйманам беларус паедзе жыць і трэніравацца ў ЗША.

Сяргей ужо сказаў сайту vringe.com, што ён «пераб’е ўсіх найлепшых амерыканцаў».

Левы крайні — Сяргей Пыталеў, першы трэнер Рабчанкі. Побач з баксёрам другі трэнер — брытанец Рыкі Хэтан. Фота fightnews.com

Левы крайні — Сяргей Пыталеў, першы трэнер Рабчанкі. Побач з баксёрам другі трэнер — брытанец Рыкі Хэтан. Фота fightnews.com

На сёння Рабчанка – найбольш перспектыўны беларускі баксёр-прафесіянал. Але недалёка ад яго адышоў і яшчэ адзін выхаванец клуба Golden Gloves Кірыл Рэліх, які сёння займае 5 месца ў рэйтынгу WBO у катэгорыі да 63,5 кг. Кірыл маладзейшы за Сяргея на 4 гады, таму таксама мае добрыя шансы стаць сусветнай зоркай.

Дарэчы, трэнер клуба Golden Gloves Сяргей Пыталеў падрыхтаваў цэлае сузор’е вядомых беларускіх баксёраў. Сярод іх чатыры майстра спорту міжнароднага класу, адзін заслужаны майстар і 20 майстроў спорту.

У хуткім часе мы здымем відэа пра залу, з якой выходзяць чэмпіёны, сачыце за сайтам «Нашай Нівы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?