У цэнтры Кіева абваліўся будынак, піша 112.ua.
Фота: Аксана Зіноўева
Па меншай меры адзін чалавек загінуў, паведамляе ДСНС Украіны.
Паводле папярэдніх дадзеных, пад заваламі дома знаходзіліся шэсць чалавек, трое з іх выратаваныя, яшчэ двое застаюцца заблакаваныя пад абломкамі. Раней ДСНС Украіны паведаміла, што ратавальнікі знайшлі цела загінулага. На месцы абвалу дома працуюць 150 ратавальнікаў і 20 адзінак спецтэхнікі.
«На Хмяльніцкага ў расселенным аварыйным доме, які знаходзіцца ў прыватных руках, у час работ будаўнікоў ўпала перакрыцце», — праінфармавала прэс-сакратарка мэра Кіева Аксана Зіноўева.
Як кажуць мясцовыя жыхары, дом быў нежылы, там самавольна сяліліся бяздомныя і перасяленцы з Данбаса.