Фізікі з калабарацыі DZero абвясцілі аб адкрыцці новай элементарнай часціцы, якая атрымала назву X (5568). Пра гэта гаворыцца на сайце Нацыянальнай паскаральнай лабараторыі Фермі.

Паскаральнік-калайдэр Тэватрон. Фота: symmetrymagazine.org

Паскаральнік-калайдэр Тэватрон. Фота: symmetrymagazine.org

Цяпер навуцы добра вядомыя злучэнні кварка і антыкварка (мезон), а таксама трох кваркаў (барыён). Усе іншыя злучэнні лічацца экзатычнымі і практычна не сустракаюцца ў прыродзе.

Новая часціца X (5568) складаецца з чатырох кваркаў. Яна падобная на тэтракварк, адкрыты ў 2014 годзе. Аднак яна мае чатыры розныя «водары»: ніжні, верхні, хараство (bottom quark also known as the beauty quark) і дзіўнасць (strange). Ва ўсіх тэтракваркаў, якія навукоўцы назіралі раней, хоць бы два «водары» паўтараліся.

У сваёй працы навукоўцы выкарысталі дадзеныя пра распад мезонаў, атрыманыя на калайдэры Тэватрон ў ЗША з 2002 па 2011 гады. Статыстычная значнасць знаходкі склала 5,1 стандартных адхіленняў (імавернасць памылкі — 1 да 6 000 000).

Новая часціца атрымала назву X (5568) па значэнні яе масы — 5568 мегаэлектронвольт. У даследаванні бралі ўдзел спецыялісты з 75 інстытутаў з 18 краін. Вынікі сваёй працы навукоўцы адправілі ў часопіс Physical Review Letters.

Фізікі пакуль не разумеюць да канца механізмы, якія прымушаюць часціцы злучацца ў атамныя ядры і ўтрымліваюць іх разам. Назіранне за экзатычнымі часціцамі можа дапамагчы наблізіцца да вырашэння гэтай загадкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?