У мінулыя выходныя ў Луцку, прайшоў футбольны турнір арганізаваны Луцкай Гарадской Радай. Удзел у спаборніцтвах прынялі аматарскія футбольныя каманды арганізацыяў гораду. Таксама былі запрошаны госьці зь Берасьця — каманда «Пагоня». Па словах арганізатараў, турнір гэты праходзіць у першыню, але ёсьць магчымасьць зрабіць спаборніцтвы штогадовымі. Мэтаю, зьяўляецца налады адносінаў паміж грамадскімі арганізацыямі «Эўратрохкутніку сяброўства» рэгіёнаў Берасьця, Любліну і Луцку.

Прадстаўнікі нашае краіны — каманда «Пагоня» з гораду Берасьце, нечакана для сябе занялі чацьвертае месца зь дванаццаці камандаў удзельніц. У першы дзень спаборніцтваў, каманда выйграла абодва матчы і трапіла з групы адразу ў паўфінал. На жаль, у паўфінале і матчы за трэцяе месца каманда атрымала паразу. Але ўсё ж галоўнаю мэтаю зьяўляліся налады стасункаў паміж моладдзю рэгіёнаў.

Пасьля турніру была арганізаваная экскурсія па старому гораду, праведзены сустрэчы з кіраўнікамі культурніцкіх суполак Луцку, сустрэча з украінскаю моладдзю. З‑за недахопу часу, нават не пасьпелі абмеркаваць усе пытанні далейшай супрацы ў пытаннях культуры, спорту, моладзевых адносінаў. Прыемна была й падтрымка беларускае каманды з боку украінцаў. Побач са сьцягам Украіны лунаў і нацыянальны сымбаль Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?