З-за студэнцкіх пратэстаў, якія суправаджаюцца гвалтам і беспарадкамі, у ПАР закрытыя па меншай меры тры універсітэты.

Сітуацыя асабліва абвастрылася, калі студэнты Паўночна-Заходняга універсітэта падпалілі яго будынкі, пасля чаго навучальную ўстанову прыйшлося закрыць на няпэўны час.

Як паведамляецца, у ходзе пратэстаў былі знішчаныя творы мастацтва і помнікі эпохі апартэіду, якія знаходзіліся ў навучальных установах.

Акрамя таго, адбыліся сутыкненні паміж белымі і чарнаскурымі студэнтамі, у тым ліку — масавая бойка на рэгбійным полі універсітэта Фры-Стейт.

Студэнты пратэставалі, сярод іншага, супраць платы за навучанне, а таксама супраць выкарыстання ў навучальным працэсе мовы афрыкаанс (вядомай таксама як бурская мова — германская мова, якая з'яўляецца роднай для прыкладна шасці мільёнаў жыхароў краіны).

Студэнты заяўляюць, што высокая плата за навучанне стварае перашкоды для атрымання адукацыі чарнаскурым студэнтам.

Летась пасля студэнцкіх пратэстаў, якія прайшлі па ўсёй краіне, урад ПАР адмовіўся ад свайго першапачатковага намеру падняць кошт навучання ва універсітэтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?