kremlin.ru

kremlin.ru

Журналіст расійскага выдання «Коммерсант» Андрэй Калеснікаў паіранізаваў наконт таго, што ў мінскім Палацы Незалежнасці, дзе праводзілася пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, было халодна.

«Сустрэча [Лукашэнкі і Пуціна] была і праўда нядоўгай. Гэтаму, безумоўна, спрыяла тая акалічнасць, што ў Палацы незалежнасці было вельмі халодна. Я спачатку думаў, што гэта назіранне (а дакладней, перажыванне) тычыцца толькі прэс-цэнтра на першым паверсе, але потым убачыў, як на другі паверх, дзе павінна было адбыцца пашыранае пасяджэнне, нясуць футра, а праз хвіліну ў яе пачынае хутацца проста ў зале спікер Рады федэрацыі Валянціна Мацвіенка, і ўсё зразумеў канчаткова. Падобна на тое, у Палац незалежнасці даўно ніхто не заходзіў — а проста не трэба. Няма чаго беларускаму прэзідэнту тут праводзіць. Вось і астыў», — напісаў Калеснікаў у сваім рэпартажы для Коммерсанта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0