У 2015 годзе ў Расіі была спыненая дзейнасць больш як 400 кадравых супрацоўнікаў і агентаў замежных разведак, заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін.

Такую заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў, выступаючы на пасяджэнні калегіі Федэральнай службы бяспекі.

Пуцін таксама папярэдзіў ФСБ, што «ворагі за мяжой» ужо рыхтуюцца да восеньскіх выбараў у Расіі.

«Замежныя спецслужбы нарошчваюць сваю актыўнасць у Расіі, і мінулы год пераканаўча пацвердзіў гэтыя нашы высновы», — сказаў ён.

«Цяпер важна надзейна перакрыць тэрыторыю Расіі ад пранікнення баевікоў з Блізкага Усходу і з іншых рэгіёнаў, аператыўна выяўляць і нейтралізаваць тых, хто мае дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці за мяжой», — падкрэсліў Пуцін.

Расійскі прэзідэнт таксама запатрабаваў ад ФСБ узмацніць кантроль за патокам бежанцаў у Расію і праз яе тэрыторыю ў Еўропу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?