У выніку выбухаў і абвальвання на шахце «Паўночная» ў Варкуце загінулі чатыры чалавекі, лёс 26 шахцёраў невядомы, паведамілі ў следчым камітэце Расіі.

ria.ru

ria.ru

Па словах кіраўніка МНС Уладзіміра Пучкова, ратавальнікі спрабуюць наладзіць сувязь з шахцёрамі, якія ўсё яшчэ застаюцца ў аварыйнай шахце. Выратавальная аперацыя ўскладненая праз завалы і задымленне ў шахце, дадаў ён.

У Комі ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Ён абвешчаны на час правядзення пошукава-выратавальнай аперацыі і ліквідацыі аварыі, паведаміла прэс-служба адміністрацыі рэспублікі.

У чацвер на шахце адбыўся выкід метану і з інтэрвалам у гадзіну прагрымелі два выбухі, якія прывялі да абвальвання і ўзгарання.

Усяго ў шахце знаходзіліся 110 чалавек. На паверхню вывелі 80 гарнякоў, лёс 26 гарнякоў пакуль застаецца невядомым.

Па факце здарэння распачатая крымінальная справа, якую будзе расследаваць цэнтральны апарат Следчага камітэта РФ.

На месцы цяпер працуюць ратавальнікі.

Як адзначае ТАСС са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах рэспублікі Комі, за час працы шахты «Паўночная» адбылося пяць аварый, у выніку якіх загінулі 35 чалавек.

Шахта «Паўночная» належыць ААТ «Варкутавугаль», якое ў сваю чаргу ўваходзіць у «Поўначсталь» Аляксея Мардашова. Прадпрыемства вядзе здабычу каксаўнога вугалю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0