YouTube абнавіў функцыянальныя магчымасці ўбудаванага рэдактара. Цяпер пры апрацоўцы відэа можна размываць твары і аб'екты, якія рухаюцца. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным блогу YouTube.

Цікава, што дадзены функцыянал можна выкарыстоўваць як у ручным, так і аўтаматычным рэжымах. Трэба проста актываваць неабходную функцыю, а сэрвіс відэахостынгу сам вызначыць твары або адсочыць рух аб'ектаў, якія трэба размыць.

YouTube мяркуе, што гэта дазволіць захаваць інтарэсы людзей, якія могуць прысутнічаць на відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0