Газета Адміністрацыі прэзідэнта прысвяціла некалькі старонак суботняга выпуска абароне іміджу міліцыі. 

«Нездаровая валтузня вакол міліцыянтаў працягваецца ўжо не адзін месяц. Прымітыўны кампрамат штампуецца спраўна. Правакацыі тыражуюцца. Прадстаўнікі пакалення «вау» і «упс» лёгка вядуцца на вуду. Усё вельмі проста: раззлаванымі нігілістамі (іх цяпер модна называць хейтэрамі (англ. Hate - «ненавідзець») крытыкуецца практычна любое дзеянне сілавікоў. Дробныя промахі, недапрацоўкі міліцыянтаў раздзімаюцца да маштабу жудасных злачынстваў, поспехі, наадварот нібыта не заўважаюцца», — сцвярджаецца ў «СБ».

Аўтары мяркуюць, што адбываецца дыскрэдытацыя міліцыі, і за гэтым стаяць лялькаводы з метадычкамі па правядзенні «каляровых рэвалюцый».

«Самаабвешчаныя правадыры, галовы якім прадзьмула вятрамі з Майдана, імаверна, спяць і бачаць, што далей на барыкады павінна пайсці пяхота — ад нэанацыстаў да «антыфа», ад гопнікаў да крымінальнікаў. … І менавіта ананімы з разраду «яны ж дзеці» павіскваюць пра «беззаконне сабак рэжыму» гучней за ўсіх. Ну і заадно размяшчаюць на сваіх акаўнтах натхняльныя на бой сімвалы — трызубы, шаўроны палка «Азоў», антыміліцэйскія мэсэджы. А шмат хто на фота «зігуюць», — піша рэдактар часопіса «Спецназ» Андрэй Дземянцеўскі.

«СБ» прыводзіць некалькі гісторый беларускіх міліцыянтаў, якія зрабілі больш, чым ад іх патрабавала службовая інструкцыя. Спевакі і спартсмены, у сваю чаргу, расказваюць, як ім дапамагла міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0