Дыр-дыр-дыр… Матацыкл «Іж» з каляскай. абодва ў замэцганых камуфляжах, нумар — гродзенскі, значыць — смаргонскія.
— Гэ! Добры дзень!
— Добры дзень.
— Гэта тутака Васіль такі вусаты жыве?
— Тутака.
— Га! Гэта вы! Я зразу ні прыгледзіўся.
— А што вы хацелі?
— А вот у нас ё такоя дзела.
— Якоя?
— Мне мой швагрусь, Казюк, з Мікулеўшчыны… Ну, тэй…
— Ну.
— Ну вам гэтым летам доскі быў падвозіўшы, грузавічок у яго такі старэнькі…
— Ну…
— Ну, казаў быў неяк, што вы надта бальшы любіціль старыны…
— ))) Ну…
— Дык можа вы Леніна хочаце?
— Каго?!
— Леніна! Чыста цэлы Ленін, токі што нос… Ну, правая наздрына адбітая, але алебастрай можна замазаць, будзя красівы Ленін.
— На хер мне ваш Ленін?
— Як?!! Ні трэба Ленін!? Ён жа вялікі!
— Які вялікі?
— Ну такі! У поўны рост…
— Помнік Леніну?
— Так. У нас кантора раскідалася, і Ленін паваліўся.
— Хлопцы, нашто мне ваш Ленін?
— Ну як? Над рэчкай паставіця ці кала сажалкі… Будзя памітнік стаяць. А то тамака на яго ніхто ўжо ні глядзіць.
— Бляха! Дык вы грошы хочаця вялікія драць за Леніна?
— Якія там грошы!? Помніка шкода, што ніхто ні глядзіць.
— А чаму швагрусь ні бярэ?
— А ў яго ўжо са школы стаіць адзін каля цяпліцы, кажа — хваця мне Леніных.
— Бляха… А як яго прывезці?
— Казюк вам прыпрэ! Токі саляры зальіце. Божа мілы, тутыка ж нідалёка — во пад Крэва, адсюліка мо кілометраў дванасьці.
— А Пілсудскага ў вас німа?
— Быў! Тока літоўцы нейкія ўкралі і на Літву паперлі!
— Дык што, ехаць па Леніна? Стась, нам Ленін трэба?
— На хер нам гэты Ленін?.. Знаю я, дзе ён валяіцца…