35-гадовы жыхар Індыі Ханс Варакар зарэзаў 14 членаў сваёй сям'і, пасля чаго здзейсніў самагубства, паведамляе мясцовая паліцыя.

Трагедыя адбылася ў горадзе Тхань, размешчаным у 30 кіламетрах на паўночны ўсход ад Мумбаі.

Паводле дадзеных паліцыі, у суботу ўвечары сям'я Варакар, якая была добра вядомая ў акрузе і лічылася шчаснай, сабралася з урачыстай нагоды.

Пасля таго, як усе прысутныя ў доме ляглі спаць, мужчына замкнуў уваходныя дзверы, узяў апрацоўчы нож і забіў сваю жонку, васьмярых дзяцей, трох сясцёр і бацькоў, пасля чаго павесіўся.

Выжыць удалося толькі адной з сясцёр забойцы, крыкі якой пасярод ночы пачуў сусед. Паколькі дзверы былі зачыненыя, мужчына разбіў акно, выклікаў паліцыю і дапамог пацярпелай выбрацца з хаты.

Дзяўчыну з нажавымі раненнямі даставілі ў бліжэйшую бальніцу, дзе ёй аказваецца дапамога. Як паведамляецца, яна знаходзіцца ў стане наймацнейшага шоку.

Матывы забойства пакуль невядомыя. Паведамляецца, што Варакар працаваў арганізатарам святочных мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?