Сёння кіраўнік расійскага МНС Уладзімір Пучкоў заявіў, практычна няма шанцаў на тое, што нехта з пакінутых у шахце «Паўночная» 26 гарнякоў выжыў.

«Мы вымушаныя канстатаваць, што ўсе параметры, якія склаліся на аварыйным участку шахты, не дазваляюць камусьці выжыць. Дадзеныя паказваюць, што ў тым раёне падземнай прасторы, дзе знаходзіліся 26 шахцёраў, высокія тэмпературы, няма кіслароду. І эпіцэнтр трэцяга выбуху прыйшоўся якраз на гэты ўчастак», — цытуе міністра ТАСС.

Раней 25 лютага на шахце «Паўночная» на глыбіні 780 метраў адбыўся раптоўны выкід метану і два выбухі, якія прывялі да абвальвання пароды. За заваламі ўзнік пажар. Паводле дадзеных на той момант, чацвёра гарнякоў загінулі, лёс 26 шахцёраў невядомы, сувязі з імі не было.

Сёння ўначы пры правядзенні пошукава-выратавальных работ у шахце адбыўся яшчэ адзін выбух. Загінулі шэсць чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0