Больш за паўгода таму кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага распавёў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны», што ў раёне хутка з'явіцца свой тэатр. Які лёс гэтага праекта?

Праект жывы і рыхтуецца да рэалізацыі, запэўнілі ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна. Праўда, з-за фінансавых праблем, якія сёння адчуваюць многія кампаніі, яго ажыццяўленне адкладаецца прыкладна да восені. Як распавяла начальнік упраўлення архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Фрунзенскага раёна Таццяна Вараб'ёва са спасылкай на арганізацыю, якая рэалізуе гэты праект, тэатр-клуб на вул. Ціміразева недалёка ад яе перасячэння з Тучынскім завулкам адкрыецца прыкладна ў трэцім квартале.

Першыя спектаклі ў новай зале, разлічанай на 350 месцаў, плануецца прадставіць у кастрычніку 2016-га. Некаторыя з іх ужо ідуць на іншых пляцоўках, іншыя знаходзяцца ў стадыі падрыхтоўкі. Мяркуецца, што гледачы ўбачаць у новым тэатры пастаноўкі па п'есах Дуніна-Марцінкевіча, Астроўскага, Горына, Шэкспіра, Мальера. Рыхтуецца да паказу і спектакль па п'есе «Школа лавеласаў» Артура Шуляка, які будзе кіраваць тэатрам-клубам. Раніцай у тэатры намечаныя спектаклі для дзяцей. Акрамя пастановак дарослага рэпертуару, плануюцца рознага роду тэматычныя вечары, у тым ліку класічнай музыкі.

Днём для наведнікаў тэатра-клуба будуць адкрытыя кафэ і некалькі бараў. Прастора гэтага аб'екта, згодна з праектам, здольная трансфармавацца, дзякуючы чаму там можна будзе праводзіць і іншыя мерапрыемствы, у тым ліку модныя паказы або канферэнцыі. Для гэтых мэтаў да паслуг гледачоў і ўдзельнікаў зала на 650 месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0