Барыс Кіт |
У Наваградку будзе створаны музэй вядомага навукоўца беларускага паходжаньня Барыса Кіта. Барыс Кіт зьяўляецца заслужаным навукоўцам у Злучаных Штатах Амэрыкі. Ён удзельнічаў у падрыхтоўцы амэрыканскіх касьмічных і ракетных сыстэмаў.
Дзейнасьць музэю запачаткавалі пісьменьніцы Вольга Іпатава й Лідзія Савік. Музэй будзе адчынены ў Наваградку, у будынку былой беларускай гімназіі, дзе навучаўся навуковец. Барыс Кіт зьяўляецца ганаровым жыхаром Наваградка.
У музэі будуць зьмешчаныя экспанаты Наваградзкага гісторыка‑краязнаўчага музэю. Гэта блізу 600 экспанатаў, перададзеных самім Кітом. У новым музэі вырашана пашырыць экспазыю й зьвесткі пра кола сяброў ды аднаклясьнікаў навукоўца.
Сёлета Барыс Кіт адзначыў свае 98 народзіны. У дадзены момант ён пражывае ў Немеччыне.