У дачыненні да службовых асоб прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі распачата ўжо 17 крымінальных спраў у сувязі з неабгрунтаванымі налічэннямі ў сферы ЖКГ. Такая інфармацыя прагучала ў праграме «Навіны» тэлеканала АНТ днём 28 лютага.

Як паведаміў у інтэрв'ю праграме намеснік начальніка аддзела дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Юрый Кардымон, у прыватнасці, упраўленнем ДФР па Брэсцкай вобласці распачатая крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў, якое ўваходзіць у сістэму ЖКГ. З 1 студзеня 2016 года плата за санітарнае ўтрыманне і асвятленне дапаможных памяшканняў была выведзеная з тарыфу «тэхнічнае абслугоўванне» і замацоўвалася ў якасці самастойнай паслугі. Тым не менш, прадпрыемствы выстаўлялі і прад'яўлялі да аплаты яе грамадзянам як у якасці самастойнага віду паслуг, так і ў складзе паслугі «тэхнічнае абслугоўванне». Гэтыя дзеянні нанеслі шкоду грамадзянам на суму больш за 900 млн.

Нагадаем, 22 лютага тэма тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі сярод іншага была паднятая на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Лукашэнка абурыўся новымі расцэнкамі на паслугі ЖКГ і распарадзіўся «надзець кайданкі» на тых, хто не выканаў даведзеныя па яго распараджэнні заданні па тарыфах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?