Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ выдаткаваў на святкаванне свайго 92-га дня нараджэння $1 млн. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Reuters

Reuters

Паведамляецца, што пры гэтым $800 тысяч сабрала моладзевае крыло зімбабвійскага афрыканскага нацыянальнага саюза — Патрыятычны фронт (ZANU-PF) і яго прыхільнікі. На свяце ў неба былі выпушчаныя 92 паветраныя шары, прамаўляліся вершы і выконваліся песні, у якіх Мугабэ называецца іконай і празорцам. Сам прэзідэнт разрэзаў гіганцкі торт, выкананы ў выглядзе руін старажытнага паўднёваафрыканскага горада, у гонар якіх Зімбабвэ атрымала сваю назву.

Як адзначае Reuters, маштабнае святкаванне дня народзінаў зімбабвійскага лідара выклікала крытыку з боку яго апанентаў. Галоўнай прычынай гэтага стала тое, што палітыка канфіскацыі і пераразмеркавання фермаў белых жыхароў прывяла адну з найбольш перспектыўных эканомік Афрыкі да амаль дзесяцігадовай глыбокай рэцэсіі, якая доўжылася да 2008 года, а вытворчасць прадукцыі скарацілася ў два разы, гаворыцца ў публікацыі. На гэтым фоне свята стала абразай для звычайных зімбабвійцаў, лічаць апазіцыянеры.

Роберт Мугабэ з'яўляецца прэзідэнтам Зімбабвэ з 1987 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0