«Сотні тысяч сем'яў аказаліся ў такой сітуацыі», — абурыўся Анфімаў рэзкаму росту тарыфаў. А сітуацыя гэтая, упэўнены ён, вытлумачальная перш за ўсё «безадказнасцю зверху данізу» па ўсёй жыллёва-камунальнай сферы.

Кіраўнік КДК расказаў, што калі ставілася пытанне аб павышэнні тарыфаў на паслугі, гаворка ішла аб павышэнні на 30%, гэта значыць, зыходзячы з даўняга наказу прэзідэнта — рост кошту паслуг ЖКГ не павінен перавышаць 5 даляраў у год. «Трэба было гэтыя пяць даляраў падзяліць па канкрэтных відах паслуг. Гэтага зроблена не было», — абурыўся Анфімаў, дадаўшы, што «на месцах пачалася чахарда». «Многія тарыфы ўсталявалі не разліковым метадам, а са столі», — прызнаў ён.

Першыя праверкі ў рэгіёнах паказалі, што ў Магілёўскай вобласці насельніцтва пераплаціла 550 млн рублёў, у Брэсце з-за няслушнага налічэння па графе «тэхабслугоўванне» - на насельніцтва за некаторыя паслугі заплаціла двойчы, пераплаціўшы ў выніку 990 млн рублёў.

«Але гэта характэрна для ўсёй краіны», — прызнаў кіраўнік КДК.

Анфімаў распавёў, што крымінальныя справы па фактах неабгрунтаванага завышэння заведзеныя ў дачыненні да розных спецыялістаў, ад супрацоўнікаў Міністэрства жыллёва-камунальных паслуг да спецыялістаў на месцах.

Кіраўнік КДК прызнаў, што сур'ёзнай праблемай зараз застаецца перакрыжаванае субсідаванне, з-за якога мы можам «падсадзіць» нашы прадпрыемствы. Анфімаў паабяцаў прадпрымаць крокі па ўзмацненні сацыяльнай абароны, у тым ліку праз павелічэнне заробкаў і пенсій. Ён таксама падкрэсліў, што, як і абяцаў прэзідэнт, тарыфы, сфармаваныя да 1 сакавіка, застануцца нязменнымі да адмысловага рашэння кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?