Найбуйнейшы беларускі банк «АСБ Беларусбанк» закрывае сваё прадстаўніцтва ў Польшчы. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе па выніках пасяджэння назіральнай рады банка.

«На пасяджэнні назіральнай радай прынята рашэнне аб закрыцці прадстаўніцтва ААТ «АСБ Беларусбанк» у Рэспубліцы Польшча», - гаворыцца ў прэс-рэлізе. Прадстаўніцтва ў Варшаве было адкрыта ў 1997 годзе.

Працягнуць працу офісы Беларусбанка ў Кітаі, Германіі і Расіі.

Адным з ключавых на пасяджэнні назіральнай рады банка пад старшынствам міністра фінансаў Уладзіміра Амарына было пытанне аб удакладненні каштарысу даходаў і расходаў Беларусбанка на 2016 год. «Удакладненні зроблены з улікам сітуацыі, якая склалася на валютным рынку, прыняцця Нацыянальным банкам рашэння аб змяненні парадку фарміравання рэзерваў, а таксама верагоднасці пагаршэння якасці крэдытнага партфеля ў гэтым годзе», сказана ў прэс-рэлізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?