Тыдзень сучаснага японскага кіно стартуе ў кінатэатры «Перамога» 10 сакавіка, паведамілі ва УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама.

Адкрые тыдзень японскага кіно карціна «Родная зямля» рэжысёра Наа Кубота. Падзеі ў фільме рагортваюцца ў зоне адчужэння ў прэфектуры Фукусіма пасля цунамі і аварыі на атамнай станцыі.

У пятніцу (11 сакавіка) у кінатэатры пакажуць фільм «Уз'яднанне» рэжысёра Рэіці Кімідзука. Кінакарціна таксама расказвае гісторыю, якая адбылася пасля землетрасення і цунамі ў Японіі ў 2011 годзе.

У суботу ў «Перамозе» пройдзе паказ карціны «Кветкі ў небе — феерверк у Нагаока» рэжысёра Набухіка Абаясі. Драма расказвае гісторыю аб выжыванні ў шматлікіх войнах і прыродных бедствах. Другі фільм Набухіка Абаясі над назвай «Сем тыдняў» прадэманструюць у кінатэатры ў нядзелю (13 сакавіка). У кінакарціне рэжысёр прыадкрые гледачам таямніцу мяжы паміж жыццём і смерцю.

Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субтытрамі. Уваход свабодны. Білеты можна атрымаць у фае кінатэатра за гадзіну да пачатку сеанса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?