Не менш за 25 чалавек загінулі ў выніку выбуху, ажыццёўленага тэрарыстам-смяротнікам у іракскім горадзе Эль-Мікдадыя (правінцыя Дыяла), які размешчаны за 80 км на паўночны ўсход ад Багдада.

Яшчэ каля 50 чалавек параненыя.

Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на органы бяспекі Ірака.

Паводле дадзеных агенцтва, выбух адбыўся ў час пахавальнай цырымоніі.

Напярэдадні ў сталіцы Ірака былі ажыццёўленыя два выбухі, у выніку якіх 78 чалавек загінулі і больш як 100 атрымалі раненні. Нападзенні былі ўчыненыя на ўсходзе горада ў населеным пераважна мусульманамі-шыітамі раёне Мадынат-Садр.

Тэрарысты-смяротнікі падарвалі дзве выбуховыя прылады на мясцовым рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0