Першыя беларускія джынсы могуць з’явіцца ўжо сёлета. Як даведалася Еўрарадыё, Аршанскі льнокамбінат пачне выпуск джынсавай тканіны.

Пра гэта паведаміла спецыяліст па маркетынгу гэтага прадпрыемства Марына Папова:

«Ёсць тканіна, структура якой падобная на джынс. Будуць выпускаць такую тканіну. У яе склад уваходзіць бавоўна і поліэфір».

У вытворчасць новая тканіна яшчэ не запушчаная, але сёлета яна з’явіцца напэўна. Як кажа Марына Папова, тады любое швейнае прадпрыемства зможа выпускаць беларускія джынсы. Яна спадзяецца, што гэты праект атрымаецца больш паспяховым, чым той, які прадпрыемства спрабавала рэалізаваць гадоў 15 таму:

«Выпускалі тады льняную тканіну, яна па складзе не задавольвала пакупнікоў. Цяпер, за кошт таго, што тут поліэфір, магчыма, яна выглядае лепш».

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0