Міністэрства абароны Расіі паведаміла пра перакідку новай разведвальнай тэхнікі на сірыйскую авіябазу Хмеймім.

«За апошнія тры дні мінабароны Расіі дадаткова перебазаванла на аэрадром «Хмеймім» тры сучасныя комплексы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі, дзве радыёлакацыйныя станцыі выяўлення малапамерных цэляў, якія дазваляюць засякаць факты прымянення тэрарыстамі артылерыйскіх сістэм ўзбраення», — цытуе агенцтва Інтэрфакс паведамленне ведамства.

Асноўнай задачай гэтай тэхнікі ў зоне канфлікту, па словах прадстаўнікоў мінабароны, будзе вызначэнне артылерыйскіх гармат і мінамётаў, «якія парушаюць перамір'е». У ведамстве сцвярджаюць, што яго намаганнямі ў Сірыі створана сістэма кантролю, якая дазваляе адсочваць прымяненне зброі любым з бакоў у зоне канфлікту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0