Еўропа знаходзіцца на мяжы гуманітарнага крызісу ў сувязі з прытокам бежанцаў, заявіла сёння ў Жэневе Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ).

«УВКБ папярэджвае, што Еўропа знаходзіцца на мяжы вялікага гуманітарнага крызісу, створанага ўласнымі дзеяннямі», — адзначыў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік гэтага ўпраўлення Эдрыян Эдвардс.

Ён звярнуў увагу, што Грэцыя сутыкаецца з масавым прытокам мігрантаў і бежанцаў, а краіны Старога Свету «не працуюць разам, нягледзячы на ўжо дасягнутыя пагадненні ў шэрагу сфер». Акрамя таго, «краіны адна за адной устанаўліваюць новыя абмежаванні на граніцах». Такая практыка супярэчыць стандартам ЕС і міжнароднага права, падкрэсліў ён.

Як паведаміла сёння ў Жэневе Міжнародная арганізацыя па міграцыі, з пачатку 2016 года ў Еўропу па Міжземным моры прыбылі 129 455 мігрантаў і бежанцаў, пры гэтым 418 чалавек загінулі або прапалі без вестак, спрабуючы дасягнуць еўрапейскіх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?