Амерыканскі «Форбс» апублікаваў штогадовы рэйтынг сусветных мільянераў. Трэці раз лідарам стаў заснавальнік Microsoft Біл Гейтс, маёмасць якога ацанілі на $75 мільярдаў.

Ніводнага беларуса ў спісе Форбс няма, а ў краінах-суседках самым багатым аказаўся расійскі бізнэсовец Леанід Міхельсон ($14,4 мільярда).

Ён асноўны акцыянер кампаніі «Наватэк», найбуйнейшага незалежнага вытворцы газа ў Расіі, а таксама нафтахімічнага холдынга «Сібур».

Ягоны партнёр па кампаніі «Сібур» — Кірыл Шаламаў, зяць Уладзіміра Пуціна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?