У Менску ў кавярні «СіціБар» адбылося адкрыцьцё выставы фатографа, фотакарэспандэнта «Нашай Нівы» Андрэя Лянкевіча ‑‑ «Living with Art» ("Жывучы з мастацтвам").

Праект паўстаў пасьля вандроўкі Андрэя Лянкевіча па Аўстрыі. Фатограф прасачыў лёс карцін аўстрыйскага мастака Аляксандра Вальтнэра (Alexander Waltner). З дапамогай дакумэнтальнай фатаграфіі Андрэй Лянкевіч паспрабаваў паказаць, як, з аднаго боку, карціны ўзьдзейнічаюць на сваіх уладальнікаў, а з другога — расказаць пра іх уладальнікаў і іх стаўленьне да карцінаў.

Кавярня «СіціБар» разьмешчаная па адрасе вул. Куйбышава, 48. Экспазыцыю можна будзе пабачыць цягам месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?